Па новых акцызах гарэлка можа каштаваць да 40 тысяч?

Пра гэта агенцыі “Интерфакс-Запад” паведаміла крыніца ў ворганах дзяржкіравання:

 

Стаўкі акцызаў традыцыйна кожны год індэксуюцца ў адпаведнасці з узроўнем інфляцыі. Сёлета Мінэканомікі прагназуе інфляцыю да 40%, акцызы з новага году павысіліся на 8%. Каб абараніць адпаведныя прыбыткі бюджэту ад інфляцыі, прапаноўваецца прапарцыйна павялічыць стаўкі акцызаў, – паведаміла крыніца.

 

Па словах чыноўніка, “ідэя павышэння акцыза ў тым, каб рознічны кошт на падакцызныя тавары адпавядаў даляраваму эквіваленту да дэвальвацыі”.

 

Пры гэтым павышэнне ставак акцызаў на нафтапрадукты ў падрыхтаваным праекце не прадугледжваецца, адзначыў чыноўнік.

 

За 4 месяцы ад пачатку гэтага году ў рэспубліканскі бюджэт трапіла акцызаў на 1314 мільярдаў беларускіх рублёў (24,5% гадавога плану), на долю якіх вынікае 12,6% прыбыткаў бюджэту.

 

Нагадаем, 28 мая гэтага году Мінэканомікі павысіла рознічныя кошты на гарэлку на 10%. Кошт бутэлькі гарэлкі моцнасцю 40 працэнтаў зараз складае 9520 за паўлітры без кошту тары. Калі разважаць лагічна, то ў выпадку дзейнічання новых акцызаў, бутэлька гарэлкі можа каштаваць каля 40 тысяч рублёў…

 

Здымак kalitva.ru