Паліва на запраўках падаражэла сёння на 31%
Як паведамляе БЕЛТА, у траўні продаж аўтамабільнага паліва выраз у паўтары разы, а ў прыгранічных раёнах краіны – амаль ў 2,5 разы.
Сёння кошт бензіна АІ-92 складае 5100 руб., АІ-95 – 5800 руб., дызельнае паліва – 5100 руб.
Новыя расцэнкі на запраўках ужо выклікалі абурэнне гарадзенскіх аўтамабілістаў:
-“…В принципе, что и следовало ожидать …. подняли топливо до 1$ –как было раньше..хрен с ним. НО подняли бы людям зарплату! Так ведь НЕТ! Машина уже не средство передвижения а роскошь.
– Топливо – постоянно вверх, а зарплаты – на том же уровне. А ведь вверх пойдет все: проезд в общественном транспорте, продукты, свет, вода, цены на оказываемые услуги населению. Жить становится не ДОРОГО – НЕВОЗМОЖНО….”.
У інтэрнэце ўжо абмяркоўваецца ідэя акцыі, якая сёння можа адбыцца на дарогах Гродна.
Незадаволеныя ростах коштаў на паліва аўтамабілісты будуць спыняцца на галоўных вуліцах горада, уключаць “аварыйку” і стаяць.
У выпадку пытанняў з боку супрацоўнікаў ДАІ будуць адказваць, што, маўляў, нечакана скончылася паліва, а грошай на тое, каб заправіцца – няма.
Фота: Avtogrodno.by