Тысячны “Нёман” выраблены ў Лідзе

|

Аўтобусы прадпрыемства пачало выпускаць у 1994 годзе.

На сёння распрацаваны мадэлі для прыгарадных пасажырскіх перавозак, для прыгарадных перавозак палепшанай камфартабельнасці, для гарадскіх і міжгародніх маршрутаў.

У мінулым месяцы таварыства першым у СНД распачало вытворчасць школьных аўтобусаў.

 

Як паведамілі “Твайму стылю” ў Гродзенскім аўтапарку, у Лідзе выраблены каля 10% аўтобусаў парка.

15 “Нёманаў” выкарыстоўваюцца на гарадскіх маршрутах, 11 – на прыгарадных. Яшчэ 2 аўтобуса, набытыя у мінулым годзе, ходзяць па міжгародніх маршрутах.

Перавагу Гродзенскі аўтапарк аддае ў асноўным МАЗам.

У гэтым годзе набываць прадукцыю лідскай вытворчасці аўтапарк ужо не плануе.

 

Фота  тысячнага “Нёмана” з сайта http://www.neman-lida.com