У Лідзе зачынілі школы. Чарга за Гродна?

|

Заняткі ў лідскіх школах прыпыненыя з сённяшняга ранку. Прычына – перавышэнне 30% ўзроўня захворваемасці сярод школьнікаў. Дадатковыя канікулы могуць чакаць і гарадзенскіх школьнікаў – толькі за мінулы тыдзень у Гродне захварэлі больш за 9 тыс. чалавек.

Працоўныя шклозавода “Нёман” адстаялі свае правы

|

Пад ціскам працоўных кіраўніцтва бярозаўскага шклозавода “Нёман” адмовілася змяняць нормы выпрацоўкі, якія павінны былі істотна павялічыца.

Працяг будзе

|

Да 8 снежня працягнуты тэрмін следства па справе Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенкі.

“Свабоднае кіно” ў Гародні

|

Сёння паказам трылогіі “Беларусь пад нямецкай акупацыяй” распачынаецца трохдзённы фестываль дакументальных фільмаў у межах святкавання Дзён Губерта.

Наваградскага Леніна пафарбавалі

|

Міліцыя падазрае актывістаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.

28 000 долараў праз падстаўных асобаў

|

Махлярка ўгаварыла знаёмых узяць крэдыты на набыццё трох машых і знікла з грашыма.

Гродзенскі чаўнок абвінавачваецца ў нелегальнай дзейнасці

|

У лісце, атрыманым гродзенцам з мытных службаў, гэтае абвінавачванне падмацоўваецца інфармацыяй, атрыманай з КДБ.

“Нёман” скончыў сезон перамогай

|

Яшчэ два тыдні таму гарадзенскія футбалісты знаходзіліся на мяжы выбывання з вышэйшай лігі, а ў выніку ледзь не зачапіліся за бронзавыя медалі чэмпіянату.

Асвятляць нельга Затрымліваць

|

Стаў коску, дзе хочаш, чытач! Менавіта так выглядае сітуацыя з затрыманнем супрацоўнікамі міліцыі на школзаводзе «Нёман» у Бярозаўцы Лідскага раёну журналістаў Аляксандра Дзянісава і Аляксандра Хілімона. Яны павінны былі асвятліць у прэсе, чым назадаволеныя працоўныя прадпрыемства.

Рыбны дзень на Савецкай плошчы

Сёння і заўтра ў Гродна абвешчаны рыбнымі днямі: на Савецкай плошчы арганізаваны кірмаш «Рыба Беларусі». Калі меркаваць па тым, чым напоўненыя прылаўкі, рыба ў Беларусі знатная!