Наваградскага Леніна пафарбавалі

|

Помнік Леніну аблілі зялёнай фарбай 7 лістапада.

Па падазрэнні ў гэтым былі затрыманыя сябры БХД Юрый Казак і Дар’я Бахур.

У іх знойдзены зялёная фарба і пальчаткі. Яшчэ ў адной дзяўчыны знайшлі балончык з чырвонай фарбай. 

Сябраў БХД пратрымалі ў пастарунку 3 гадзіны і адпусцілі, склаўшы пратаколы аб адміністратыўным правапарушэнні.