Рыбны дзень на Савецкай плошчы

Толькі карпа можна набыць 4-х відаў: адборны (5900 руб за 1 кг), вэнджаны, дробны, сярэдні. А яшчэ – карась (3820 руб.), таўсталобік (4360 руб.), амур, асётр, сцерлядзь, стронга…

>

   

Рыба – жывая, не перамерзлая пяць разоў. Ды і кошты ніжэй, чым у стацыянарных гандлёвых кропках.

   

Сваю прадукцыю прадставілі рыбныя гаспадаркі ААТ «Альба», «Вопытны рыбгас», рыбгас «Палессе», «Локтышы». Акрамя рыбы, на кірмашы ў асартыменце гародніна і садавіна, выпечка і каўбасныя вырабы.

Можна паспрабаваць тут жа прыгатаванай юшкі!

 

І ўсё гэта было б проста выдатна, калі бы не адзін нюанс… Як правіла, у тых гарадах і дзяржавах, дзе трошкі клапоцяцца аб здароўі грамадзян, на час сезонных абвастрэнняў інфекцыйных захворванняў, не кажучы ўжо аб эпідэміях, улады імкнуцца масавых мерапрыемстваў пазбягаць…

Людзей на Савецкай было шмат – і пра маскі забылі, і пра аксалінавую мазь. Цяжка зразумець нашых суайчыннікаў: яшчэ ўчора стваралі натоўпы ў аптэках, а сёння адпачываюць на кірмашы! Усім здароўя і смачна есці!

Фота Госі Марчык і Клаўдзіі Пражмоўскай