У Лідзе зачынілі школы. Чарга за Гродна?

|

На каранцін таксама зачынены мастацкі коледж у пасёлку Мір.

Па звестках упраўлення аховы здароўя Гарадзенскага аблвыканкама, штодзень да дактароў за медыцынскай дапамогай звяртаюцца каля паўтары тысячы чалавек. Кожны трэці з іх хворы на грып.

>

Гарадзенскія медыкі прызнаюць таксама выяўленне “адзінкавых” выпадкаў захворванняў на грып А/Н1N1, але дакладных звестак не агалошваюць, спасылаючыся на неабходнасць падцверджання гэтых фактаў у лабараторыі ў Мінску.

У вобласці назіраецца таксама рост захворванняў на запаленне лёгкіх. Па стане на 9 лістапада было зафіксавана 487 хворых. Некаторыя з іх знаходзяцца ў рэанімацыі.

Смяротных выпадкаў ад запалення лёгкіх у вобласці, па словах начальніка аддзела аховы здароўя Гарадзенскага аблвыканкама Ільі Епіфанава, сёлета не было.

Між тым па горадзе актыўна ходзяць чуткі пра двух памерлых, у арганізме якіх быў выяўлены вірус свінога грыпу.

У гарадзенскіх аптэтах па-ранейшаму няма папулярных супрацьвірусных сродкаў – арпетола і арбідола. Дэфіцытам застаецца аксалінавая мазь.

Міністэрства аховы здароўя днямі надрукавала спіс прэпаратаў, якімі можна замяняць дэфіцытныя лекі:

 

Назва лекаў

Магчымая  замена

Арбідол, Арпетол

Кагацэл, Гропрынасін

Рэмантадзін

Амантадзін (мідантан), АнГрыМакс,

ПК-Мерц

Чалавечы лейкацытарны інтэрферон

Віферон, Кіпферон

Аксалінавая мазь

Бутамінафенавая мазь, мазь «Бараментол», «Пінасол» мазь, крэм, каплі ў нос

Асцылакаккцыюм

Анаферон