“Нёман” скончыў сезон перамогай

|

Пасля ўчарайшняй перамогі на сваім полі ў апошнім туры чэмпіянату краіны над жодзінскім “Тарпеда” з лікам 1-0 (гол з пенальці забіў Іван Дзянісевіч) гарадзенцы занялі выніковае 7-е месца.

На рахунку “Нёмана” 37 ачкоў. Гэта ўсяго на адно ачко менш, чым у наваполацкага “Нафтана”, які стаў чацьвёртым, і толькі на 3 менш, чым ў магілёўскага “Дняпра”, які заняў трэцяе месца!

Трэнерскі штаб і гульцы каманды могуць зараз у скрусе ўзгадваць няўдалы верасень, калі каманда прайграла ўсе свае гульні, нічыі з найгоршымі камандамі чэмпіянату – “Гранітам” і “Смаргонямі”. Менавіта на гэтым этапе чэмпіянату “Нёман” змарнаваў свае шансы на медалі.

І ўсё ж пасля мінулагодняга 12-га месца сёлетні вынік можна прызнаць паспяховым.

 

На здымку: барацьбу з сапернікамі з Жодзіна вядзе Яўген Савасц’янаў (у зялёнай кашульцы). На дальнім плане – герой гульні Іван Дзянісевіч.

Фота Яраслава Ванюкевіча