Працоўныя шклозавода “Нёман” адстаялі свае правы

|

Паводле загада дырэктара прадпрыемства Ігара Бацяна, нормы выпрацоўкі з 1 снежня павінны былі павялічыцца на 20% – 50 %.

Рашэнне тлумачылася наступствамі эканамічнага крызысу і было ўзгоднена з афіцыйным прафсаюзам.

Больш 1000 працоўных звярнуліся да міністра архітэктуры і будаўніцтва з лістом, у якім выказалі незадавальненне дзеяннямі адміністрацыі прадпрыемства, што, на іх думку, і стала падставай для адмены загада, які значна пагаршаў умовы працы.

Адміністрацыя шклозавода “Нёман” адмаўляецца агучваць падрабязнасці адмены дыскрымінацыйнага на думку працоўных загада.

Тым часам, прадпрыемства наведала адмысловая камісія Лідскага райвыканкама.

Чыноўнікі дэталёва азнаёміліся з эканамічнай сітуацыяй на прадпрыемстве, а таксама сустрэліся з прадстаўнікамі працоўнага калектыва дзеля высвятлення абставінаў канфлікту.

Радыё Рацыя