28 000 долараў праз падстаўных асобаў

|

Жыхарка Гродна грамадзянка Л. паабяцала малазабяспечаным знаёмым, якія аформілі крэдыты ў яе інтарэсах, пагашаць крэдыты і выплочваць за паслугу падстаўным асобам і іх паручальнікам па 100 долараў у месяц.

Удзельнічаць у падмане пагадзіліся 7 асоб.

Калі, пасля атрымання крэдытаў, прыйшла пара за іх разлічвацца, махлярка знікла, змяніўшы месца жыхарства.

Пракуратура Гродзенскай вобласці прад’явіла зыскі на суму больш за 28 тысяч долараў да трох даверлівых атрымальнікаў крэдытаў і чатырох неабачлівых паручальнікаў.

Высветлілася, што махлярка за кошт крэдытаў паспела набыць і прадаць тры аўто, а грошы выкарыстаць на ўласныя патрэбы.

Жанчына затрыманая і чакае суда па абвінавачванні ў крадзяжы грашовых сродкаў банка ў асабліва буйных памерах.

Паводле http://grodno.biz/