Юры Гардзееў прэзентуе ў Гродне сваю кнігу пра мясцовыя супольнасці XVIII ст

З манаграфіяй гісторыка Юрыя Гардзеева “Цывільна-вайсковыя парадкавыя камісіі ў Вялікім Княстве Літоўскім у часы Чатырохгадовага сойма” можна будзе пазнаёміцца 12 красавіка. Прэзентацыя пачнецца ў 18.00, месца – зала ва ўнутраным дворыку па вул. Будзёнага, 48а.

Каманда Skvo’s Dance Company правядзе ў Гродне танцавальныя майстар-класы

У сераду 9 красавіка дзве ўдзельніцы мінскай каманды Skvo’s Dance Company правядуць у клубе “База” майстар-класы па сучасным танцы і партнерынгу. Днём раней мінчукі пакажуць перформанс у Тэатры лялек.

Чацвёртая “Мова Нанова Гародня” пройдзе на Будзёнага і будзе прысвечана птушкам

|

У сувязі са з’яўленнем у лютэранскай кірсе аргану, наступны занятак адбудзецца 7 красавіка ў 19.00 па адрасе вул. Будзёнага, 48а-63. Яго тэма – “Птушкі”.

У нядзелю ў Гродне пацяплее да +18

|

На выходныя “Гроднааблгідрамет” прагназуе малавоблачнае надвор’е без ападкаў.

Сёння ў Гродне адкрыецца выстава маладых беларускіх мастакоў “ART-ПАНАРАМА”

|

Выстава “ART-ПАНАРАМА. Маладыя мастакі Беларусі” адкрываецца 4 красавіка ў 16.00 у Сенатарскай зале Новага замка.

Махляры рассылаюць жыхарам Гарадзеншчыны і Брэстчыны смс з Аўстрыі ды Сьера-Леонэ

|

Некаторыя беларускія абаненты мабільнай сувязі атрымалі 3 красавіка паведамленні тыпу “Здравствуйте, позвоните мне срочно 0043820894116” або “Добры дзень, пазваніце мне тэрмінова 0023221340696”. Пазваніўшы на гэтыя нумары, можна было страціць частку грошай з рахунку.

У Мінску “Юнацтва” перамагло “Нёман” і зраўняла лік у фінальнай серыі

У чацвёртым матчы фінальнай серыі Кубка Прэзідэнта, які праходзіў на “Чыжоўка-Арэне”, “Юнацтва” перамагло гарадзенцаў з лікам 2:0. Такім чынам лік у серыі стаў роўным 2:2.

Гарадзенцы змогуць пасадзіць лес ля Скідзеля

|

У межах акцыі “Тыдзень леса”, у суботу 5 красавіка, любы жадаючы зможа бясплатна дабрацца да тэрыторыі Скідзельскага лясгаса і пасадзіць там дрэва.

Гродзенскі аграрны ўніверсітэт распачынае выкладанне на ангельскай мове

|

З новага навучальнага году навучанне на замежнай мове будзе весціся на спецыяльнасці “менеджмэнт” эканамічнага факультэта для 30 іншаземных студэнтаў.

У Гродне пройдзе турнір па настольнай гульні “Білет на цягнік: Еўропа”

|

Ён будзе праходзіць цягам чатырох красавіцкіх дзён. Дзесяць пераможцаў змогуць прадставіць Беларусь на рэгіянальным фінале Расіі, Беларусі і Украіны ў Маскве. Сусветны фінал пройдзе ў Парыжы.