У Гродне пройдзе турнір па настольнай гульні “Білет на цягнік: Еўропа”
Рэгіянальны этап турніру ў Гродне праводзіць крама-клуб “Кубік”. Акрамя нашага горада ў Беларусі турнір пройдзе ў Мінску і Баранавічах.
“Білет на цягнік: Еўропа” (Ticket to Ride: Europe) гэта вядомая ва ўсім свеце настольная гульня, мэта якой – стаць самым буйным транспартным прадпрымальнікам пачатку ХХ стагоддзя.
Рэгіянальны турнір у Гродне пройдзе:
- 6 красавіка у 12.00 у зале чакання чыгуначнага вакзала
- 12 красавіка ў 12.00 ва ўніверсітэце імя Янкі Купалы (толькі для студэнтаў ГрДУ)
- 18 красавіка ў 20.00 у клубе “Партал” па адрасе вул. Савецкіх пагранічнікаў, 96
- 27 красавіка ў 12.00 у Моладзевым цэнтры “Галактыка” (у часе Першага фестывалю настольных гульняў “Кубік у кубе”)
Для рэгістрацыі неабходна паведаміць імя і прозвішча, тэлефон і email у групе ў VK або на адрас kramakubik@gmail.com ці па тэлефоне 8029 258-65-54.
Чытайце падрабязны рэгламент турніра!
Падрабязнасці пра турнір і каштоўныя прызы шукайце ў VK.
Трэніравацца ў гульні “Білет на цягнік: Еўропа” можна кожную пятніцу ў “Кубіку” (платныя гульнятэкі 4, 11, 28 і 25 красавіка, кошт 15 000 з чалавека).