Сёлета Вербную нядзелю святкавала ўдвая больш гарадзенцаў

|

Учора праваслаўныя і каталікі Гродна ішлі з храмаў з галінкамі вярбы… Апошняя нядзеля сакавіка сёлета стала адзіным святам – Вербнай – адначасова для двух канфесій.

“Лакаматыў” застаўся ззаду

|

Гарадзенскія баскетбалісты двойчы перамаглі на сваёй пляцоўцы віцебскі “Лакаматыў”, які з’яўляецца асноўным пераследвальнікам “Гродна-93” у чэмпіянаце краіны. Перад матчамі, якія прайшлі ў Гродне ў пятніцу і суботу, гарадзенцы займалі трэцяе месца ў турнірнай табліцы, а госці – чацьвёртае.

“Лясная казка” для турэмшчыкаў

|

На базе гарадзенскага дзіцячага лагеру “Лясная казка” днямі прайшлі нядаўна спаборніцтвы сярод супрацоўнікаў папраўчых установаў Гарадзеншчыны. Турэмшчыкі вызначалі лепшых у біятлоне, лыжах, катанні на санках, уздыманні гіраў і перацягванні канатаў.

У Смаргоні будуць рыхтаваць спецыялістаў для краін СНД

|

Кіналагічны цэнтр органаў памежнай службы РБ у Смаргоні будзе рыхтаваць спецыялістаў для мытных служб краін СНД. Больш таго, магчымасцю падрыхтоўкі сваіх адмыслоўцаў менавіта ў гэтым кіналагічным цэнтры зацікавіліся арабскія краіны, у прыватнасці Катар.

Ключы ад кватэры ды ў бонус – аўтамабіль

|

Ашмянская сям’я, у якой у лістападзе мінулага году нарадзілася чацвёра дзяцей, атрымала новую кватэру і аўтамабіль.Такі выпадак, калі нарадзілася чацвёра двайнят, сапраўды унікальны – трэці ў нашай краіне за 50 гадоў.

Сёння ў Гродна пачаўся фестываль клубаў ЮНЭСКА

|

Гэты моладзевы форум традыцыйна праходзіць увесну і ўвосень. У цяперашнім фэсце прымуць удзел клубы ЮНЭСКА з Гродзенскай, Мінскай, Брэсцкай і Віцебскай абласцей. Замежнымі гасцямі стануць французскія школьнікі, якія прыехалі ў СШ №8 па праграме міжнароднага абмену.

Прынцып шведскага стала у салдацкай сталоўцы

|

З пачатку красавіка ва Узброеных сілах Беларусі змяняюцца наборы прадуктаў некаторых пайкоў, у тым ліку – агульнавайсковым і курсанцкім. Усім бацькам будзе цікава даведацца, што іх дзеці ў войску будуць есці трохі якасней.

Трэць дэпутатаў гарсавета хочуць захаваць дэпутацкія мандаты

|

На 30 месцаў у Гродзенскім гарадскім савеце дэпутатаў будуць прэтэндаваць 55 кандыдатаў, такія лічбы прагучалі на паседжанні гарадской выбарчай камісіі ўчора, 25 сакавіка. А ў 14-ці гродзенскіх акругах выбары будуць безальтэрнатыўнымі.

Птушка 2010 году – на паштовых марках Беларусі

|

З 19 сакавіка ў паштовых аддзяленнях па ўсёй Беларусі можна набыць марку з Пустальгой – Птушкай 2010 году. Птушкі намаляваныя мастаком Аляксандрам Міцяніным на фоне Бернардынскага касцёла ў Гродне, на якім ужо некалькі апошніх гадоў за статуяй Святой Алены гняздуе пара гэтых птушак.

Сяргей Міхалок: Я жыву ў свабоднай краіне

|

Ці можна разлічыць камерцыйны поспех музычнага праекта? Як ставіцца лідэр “Ляпісаў” да поспеху ў шоў-бізнесе? Які погляд музыкі на беларускую сцэну?