Алег Гарошка: паміж “Нёманам” і “Дынама”
У аўторак увечары хакейныя клубы “Дынама-Мінск” і “Нёман” мусілі канчаткова дамовіцца пра трансфер “нёманаўца” ў стан “зуброў” Алега Гарошкі. Аднак сітуацыя не вызначылася дагэтуль: Алег выляцеў у Данецк на турнір з “дынамаўцамі”, а кіраўніцтва “Нёмана” так і не дачакалася канкрэтнага рашэння ад клубу “Дынама”.