Трэці фестываль “Гальшанскі замак 2011” адбудзецца 1 кастрычніка

|

Як паведаміла “Твайму Стылю” мэнэджар фірмы “Гісторыя-Тур” Марыя Рагалевіч, фестываль зменіць фармат і будзе дабрачынным. Яго мэтай стане сабраць сродкі на аднаўленне замка ў Гальшанах – на гэта будуць накіраваныя ўсе грошы за квіткі.

 

У праграме фэста, акрамя традыцыйнага рыцарскага турніра, турніра лучнікаў і паказаў сярэднявечнага побыту, плануецца, між іншым, рэтра-парк “Гісторыя транспарта на Беларусі”. Сярод гасцей фестываля: тэатры тэатры “Дэ-грыза” і “Гістрыён”, гурты даўняй музыкі “Тэстамент”, “Стары Ольса”, DJ Бальцэвіч з дудой і рок-гурты “Унія” ды “ЛітвінТроль”.

 

Фестываль быў заснаваны і падтрымліваецца тур-агенцтвам “Гісторыя-Тур” і Ашмянскім райвыканкамам з 2009 года.

 

Здымак nacha.by