АЭС можа павялічыць рызыку захворвання на рак
Нямецкі доктар лічыць, што праца беларускай АЭС негатыўна адаб’ецца на здароўі людзей, перадае БелаПАН. Ён прывёў прыклад захворванняў немцаў адносна пражывання ў раёнах атамных станцыяў:
– Калі мы даследуем эпідэміялагічную сітуацыю па Нямеччыне ў цэлым – па хваробах, звязаных з аўтаімуннымі працэсамі, такімі анказахворваннямі, як лейкоз, пухліны нырак, у нас з’явяцца выспы канцэнтрацыі захворванняў. Яны супадуць з размяшчэннем атамных электрастанцый.
Як адзначыў Віткоўскі, “абсалютная бяспека” атамнай станцыі можа быць уяўнай – нават калі дазіметр нічога не паказвае каля сцяны станцыі. Ён лічыць, што абапірацца трэба таксама на досьвед назіранняў у доўгатэрміновай перспектыве:
– Раптам аказваецца, што на гэтай тэрыторыі больш паміраюць, больш хварэюць на такія хваробы, з якімі мы на сёння не можа справіцца, – дадаў спецыяліст.
Чакаецца, што першы энергаблок Астравецкай АЭС будзе запушчаны ў 2017 годзе, другі – у 2018 годзе.