18 тысяч кантрабандных аўтазапчастак затрымалі на “Брузгах”

Мытнікі прыкмецілі грузавы аўтамабіль з партыяй аўтазапчастак, які кіраваў з краін Заходняй Еўропы ў Расію. Пры даглядзе высветлілася, што ў грузавым адсеку аўто акрамя заяўленых у дакументах запчастак перавозіцца вялікая партыя неўлічанага грузу: панелі прыборнай дошкі, пераключальнікі, прыводныя рамні, металічныя дэталі для аўтамабіляў. Агулам без выплаты мытных пошлінаў перавозчык спрабаваў перавезці праз мяжу амаль 18 тысяч аўтазапчастак на суму каля 600 мільёнаў рублёў.

 

Зараз вядзецца праверка па факце незаконнага перавозу аўтазапчастак. Тавар канфіскавалі і змясцілі на адказнае захоўванне.