Напярэдадні 1 верасня сітуацыя з беларускімі класамі ў Гродне застаецца нявызначанай

|

Як паведаміў старшыня гродзенскай абласной арганізацыі ТБМ Алесь Крой, сітуацыя падвешаная і трэба чакаць:

 

– Усё залежыць ад дырэктараў і бацькоў. Па канстытуцыі класы павінны стварацца і для аднаго чалавека. Нешта можа вырашыцца і пазней увечары.

 

Дзесяць дзён таму на ўвесь горад было пададзена не больш за 11 заяў на беларускамоўнае навучанне ў першых класах, хаця паводле апытання, якое зладзіў увесну аддзел адукацыі Кастрычніцкага раёна, ахвотных аддаць дзіця ў беларускі клас было 70 чалавек.