Шэсце міліцыянтаў адбылося ў Гродне
Урачыстае шэсце супрацоўнікаў органаў унутраных спраў з нагоды 96 гадавіны беларускай міліцыі адбылося 1 сакавіка ў Гродне. Шэсце пачалося на Савецкай плошчы, а на яго фінішы – пляцоўцы ля будынка УУС – прайшоў святочны мітынг.