Літоўцы і палякі выпіваюць у чэргах на беларускай мяжы
Гэта 92% ад агульнай колькасці іншаземцаў, якіх прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за рознага роду парушэнні заканадаўства Беларусі.
Усяго за 2012 год працаўнікі ДАІ затрымалі больш за 5 тысяч грамадзян за кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап’янення ці ў стане, выклiканым ужываннем рэчываў, якія аказваюць уплыў на свядомасць чалавека. З іх кожны 18-ы – замежнік.
У выпадку прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці за вышэй паказаныя парушэнні, падраздзяленнем па грамадзянству і міграцыі органа ўнутраных спраў разглядалася пытанне аб мэтазгоднасці далейшага знаходжання замежных грамадзян ў Беларусі.
Так, у 2012 годзе 203 замежнікі былі выселеныя з краіны, дваім адмоўлена ва ўездзе. Тэрмін забароны ўезду ўсталяваны ад года да дзесяці.
У дачыненні да 110 замежнікаў было прынята рашэнне аб іх далейшым знаходжанні на тэрыторыі рэспублікі, 10 грамадзян паўторна здзейснілі правапарушэнні (артыкул 18.16 КаАП РБ), за што былі прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці. Трох замежных грамадзян выслалі з краіны.
Паводле uvd.grodno.by