Крыгахода не будзе, але вада падымецца

|

З-за вельмі снежнай зімы, калі ў некаторыя дні выпадала месячная норма ападкаў,  чакаецца, што ўзровень ў рэках вобласці значна  перавысіць максімальныя паказчыкі мінулага года. А гэта значыць, што будзе вышэй за шматгадовыя сярэднія значэнні.

 

Начальнік аддзела гідралогіі Гродзенскага абласнога гідраметэаралагічнага цэнтра Дзмітрый Скаскевіч  распавёў БЕЛТА:

 

– Гэта звязана з гэта звязана з вялікай колькасцю які выпаў за зіму снегу, які да гэтага часу ляжыць на палях.

 

Тым не менш, сітуацыя пакуль не выклікае засцярогі. Наўрадці ў гэтым годзе паўтарыцца адна з тых вялікіх  паводкаў, якія былі  ў нашым горадзе  ў мінулым стагоддзі. Першы такі сур’ёзны катаклізм адбыўся ў 1931 годзе.  На працягу красавіка ўзровень вады ў Нёмане падняўся да максімальнай адзнакі 6 метраў 18 сантыметраў.

 

Вялікія паводкі адзначаюцца ў нашым горадзе ў сярэднім раз на 20-25 год. Напрыклад, у 1958 годзе, калі зіма была самай звычайнай, а снегу было не больш, чым ў мінулыя гады.  А вось ў першых чыслах сакавіка  раптоўна пайшоў снег, які падаў амаль суткі.  І 23 сакавіка ўзровень вады дасягнуў 7,93 метра над так званай нулявы адзнакай.

 

Старажылы памятаюць і паводку ў 1979 года, калі была затоплена узбярэжная, а першыя, самыя ніжнія пралёты “лесвіцы закаханых” поўнасць сышлі пад воду.

 

Да такога развіцця падзей гродзенскія падраздзяленні МНС гатовыя. Напачатку вясны, па традыцыі,  тут праводзяцца вучэнні і распачынаецца спецыяльная падрыхтоўка.

 

Аднак сіноптыкамі прагназуецца толькі магчымае падтапленне нізін. А вось вялікага крыгахода на нашых рэках увогуле не  чакаецца. Поўны крыгастаў назіраецца толькі на адным з дзесяці пастоў у Гродзенскай вобласці – на ўчастку Нёмана ў Мастах, дзе таўшчыня лёду складае 25 см.

 

Здымак: grodnonews.by