У Гродне абвешчаны суботнік

|

Гродзенскі гарвыканкам рэкамендаваў прадпрыемствам, установам і арганізацыям горада правесці 9 лістапада суботнік.

У Беластоку ідзе суд над цыгарэтнымі кантрабандыстамі. Іх выкрылі, праслухоўваючы тэлефоны

У справе 18 абвінавачаных, якія адказваюць за захаванне, дапамогу ў продажы і перавоз цыгарэт з Беларусі ў Польшчу. Лічыцца, што яны арганізавалі каля 300 нелегальных аперацый і перавезлі не менш за 718 тысяч пачак цыгарэт.

Вучэнні “Захад-2013” пакінулі пасля сябе палігоны смецця

|

Заканчэння леташніх вайсковых вучэнняў “Захад – 2013”, што праходзілі каля мястэчка Гожа, гарадзенцы чакалі з нецярплівасцю. Вельмі ўжо ім да спадобы тыя багатыя на грыбы мясціны. Дачакаліся…

“Кубік” запрашае адзначыць Дзень рэвалюцыі гульнямі

|

Польская настольная гульня “Kolejka” – сімулятар чакання ў чарзе па дэфіцытныя тавары. Пагуляць у яе ды часова апынуцца ў рэальным сацыялізме запрашае 7 лістапада крама-клуб “Кубік”.

Панамскі паўабаронца Эктар Робінсан Лара падпісаў кантракт з “Нёманам”

|

Зусім нядаўна стала вядома, што выхаванец нямецкага “Штутгартэр Кікерс” панамец Эктар Іван Робінсан Лара (Hector Ivan Robinson Lara), які знаходзіўся на праглядзе ў “Нёмане”, падпісаў кантракт з гарадзенскім клубам.

29,6% жыхароў Гарадзеншчыны зрабілі прышчэпкі ад грыпу

|

Па звестках на 1 лістапада імунізацыю ў Гродзенскай вобласці прайшлі 313 тысяч 616 чалавек.

Будаўніцтва Астравецкай АЭС пачынаецца сёння

|

5 лістапада Дзяржкарпарацыя “Расатам” плануе пачаць будаўніцтва атамнай станцыі ў Гродзенскай вобласці.

“За двума зайцамі”. Прэм’ера ўкраінскай класічнай камедыі на гарадзенскай сцэне

|

3 лістапада на сцэне Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра адбылася прэм’ера спектакля “За двума зайцамі” у пастаноўцы рэжысера-пастаноўшчыка Нацыянальнага акадэмічнага тэатр імя Якуба Коласа Міхася Краснабаева.

Сёлетні форумскі Хэлоўін стаў апошнім?

|

На старым млыне, што на рэчцы Татарцы ля Юбілейнага возера, ўноч з 1 на 2 лістапада адбыўся Хэлоўін для гарадзенскіх інтэрнаўтаў. Былі розныя конкурсы з каштоўнымі прызамі, музыка і антураж з монстрамі і пачварамі.

Свет навокал вялікі і розны

|

Такую назву мае дабрачынная акцыя, якую ладзяць 7 лістапада грамадскае дабрачыннае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс” у партнёрстве з праграмай “Універсітэт Залатога Веку” (дзейнічае пры грамадскім аб’яднанні “Цэнтр “Трэці сектар”).