Новы выпуск гарадзенскіх “Тэатральных навін”

|

Пра ўсё, што адбывалася ў гарадзенскім Драмтэатры вясной, і пра тое, што трэба будзе ўбачыць у бліжэйшы час – у новым выпуску “Тэатральных навін”.

Не праспі! Дэдлайн фестывалю aDNaK! ужо неўзабаве!

|

Арганізатары Сёмага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі “aDNaK!” – прыхільнікі разбурэння стэрэатыпаў. І калі беларусы зазвычай адкладаюць усё на апошні момант, мы заклікаем рабіць па-іншаму. 10 чэрвеня, калі заканчваецца прыём работ на Фестываль “aDNaK!”, ужо хутка. Таму спяшаемся, заходзім на adnak.by і загадзя падаем свае працы, каб стаць удзельнікам яскравай падзеі лета.

Ноччу на Савецкіх пагранічнікаў гарэў дом 1930-х гадоў

|

Пажар у доме №73 па вуліцы Савецкіх пагранічнікаў пачаўся ў поўнач. Ахвяр удалося пазбегнуць, бо ў доме ўжо два гады ніхто не жыве.

У Беларусі рыхтуюць указ аб спрашчэнні візавага рэжыму

|

У Беларусі рыхтуюць указ аб спрашчэнні візавага рэжыму. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення інфармацыі – прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, перадае БЕЛТА.

Гарадзенцаў запрашаюць патанцаваць на этнавечарыне

|

Суполка беларускай культуры запрашае гарадзенцаў на танцавальную вечарыну, якая пройдзе ў рамках Фестывалю Нацыянальных культур. На вечарыну з майстар-класам завітае этнограф Сяргей Выскварка.

Даехаць з Беластока ў Каўнас будзе магчыма за 11 еўра

|

Польская і літоўская чыгункі запускаюць непасрэднае чыгуначныя зносіны паміж  Беластокам і Каўнасам. Першы рэйс па маршруту адбудзецца ўжо 17 чэрвеня, паведамляе партал Тorgovyi.com.

Дзяўчына з Гродна заняла другое месца на міжнародным фестывалі царкоўнага звону

|

Фестываль царкоўнага звону “Абвяшчае, Славіць, Кліча” прайшоў у польскім горадзе Супраслі. Ён быў арганізаваны Супрасльскай акадэміяй і Благавешчанcкім праваслаўным мужчынскім манастыром, піша “Вячэрні Брэст”. Два першыя месцы ў катэгорыі “Майстар” узялі выканаўцы з Беларусі. Першае месца заняла Ганна Падрадчык з Мінска, другое – гарадзенка Юлія Мінчанка, старшы званар Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора.

Камісія Міністэрства аховы здароўя правярае правільнасць дзеянняў персаналу пры трагедыі ў паліклініцы ў Гродне

|

Камісія Міністэрства аховы здароўя правярае правільнасць дзеянняў персаналу пры трагедыі ў паліклініцы ў Гродне. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік упраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама Андрэй Стрыжак.

Апошні гравійны ўчастак на трасе з Гродна ў Брэст заасфальтуюць да пачатку жніўня 2016

|

Рэканструкцыя 8-кіламетровага ўчастка дарогі Р-78 Пружаны-Поразава мае скончыцца да пачатку жніўня, паведамляе “Вячэрні Брэст”. Праз гэты ўчастак праходзіць самы кароткі (каля 240 км) шлях з Брэста ў Гродна, якім ідуць міжгароднія аўтобусы. Такім чынам гэты шлях стане цалкам асфальтаваным.

У Гродне пасля ўвядзення вакцыны памерла шасцігадовая дзяўчынка

|

Дзяўчынка памерла на вачах маці і дактароў пасля таго, як ёй увялі камбінаваную вакцыну супраць коры, паратыту і краснухі. Гэта здарылася 31 мая, каля 16 гадзін, паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.