П’яны кіроўца на BWM у свой дзень нараджэння разбіўся каля Азёр. Загінуў пасажыр

|

Пасажыр загінуў, яшчэ тры чалавекі ў шпіталі, а BMW не падлягае рамонту – такі вынік аварыі, што здарылася раніцай 22 жніўня каля Азёр пад Гродна. 27-гадовы п’яны кіроўца не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у кювет, дзе сутыкнуўся з дрэвам, паведамілі ў прэс-службе ДАІ Гродна.

У Гродна з дапамогай краўдфандынгу плануюць зладзіць першае свята беларускай моды

|

Арганізатары першага свята беларускай моды “Святаяннік” хочуць стварыць калекцыю адзення для 15 матуль і дзяцей з улікам беларускай культуры моды XVI-XIX стагоддзя.

Ібрагім Саідаў: Беларусь – мая другая радзіма, краіна, якая прытуліла

|

Пасля перамогі ў баі за бронзу ў суперцяжкай вазе ураджэнец Дагестана, які прадстаўляе Беларусь, Ібрагім Саідаў прызнаўся “Прэсболу”, што змагаўся на ўколах.

Ібрагім Саідаў зрабіў “Алімпійскі выбар”: 7,5 тысяч рублёў пералічаць у спартшколу ў Гродне

|

Барэц вольнага стылю Ібрагім Саідаў, які прынес Беларусі дзявяты алімпійскі медаль, ужо на п’едэстале зрабіў свой ​​”Алімпійскі выбар”. Па рашэнні Саідава Прэзідэнцкі спартыўны клуб накіруе 7,5 тысяч рублёў на падтрымку школы вышэйшага спартыўнага майстэрства ў Гродне.

У гродзенскім мікрараёне Альшанка пабудуюць яшчэ два дзіцячыя садкі

Яны разлічаны на 230 хлопчыкаў і дзяўчынак кожны і па планах павінны прыняць дашкалят у 2017 годзе, піша grodnonews.by.

Клас беларускай мовы і літаратуры адкрыўся ў амерыканскай школе дзякуючы дапамозе з Гродна

|

У школе Community Outreach Academy, размешчанай у прыгарадзе сталіцы штата Каліфорнія горада Сакрамента ў зоне кампактнага пражывання славянскай дыяспары, адкрыўся клас беларускай мовы і літаратуры. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Ля Палацу Тэкстыльшчыкаў пройдзе “Джазавая нядзеля”: выступяць музыкі з Гродна, Мінска і Вільні

|

Пяты канцэрт з серыі “Музычна-турыстычны сезон “Нядзеля каля Палаца” пройдзе 21 жніўня з 19.00 да 22.30 на Савецкай плошчы ў Гродне. Слухачы змогуць пачыць розныя накірункі сучаснага джазу ад выканаўцаў з Гродна і Мінска.

Развітваемся з летам у “Шаблі” разам са Змітром Вайцюшкевічам

|

Усіх аматараў агратурызму запрашаюць у пятніцу, 26 жніўня, на хутар “Шаблі”. Апошнія выходныя лета можна будзе правесці там у кампаніі з рамантычным Змітром Вайцюшкевічам. Пачатак у 21.00.

Гарадзеншчына лідзіруе ў краіне па колькасці пенсіянераў

|

Доля асоб у непрацаздольным узросце вырасла ў Беларусі за апошнія гады да 24,8%. Пры гэтым моладзе (узрост менш за 16 гадоў) зараз толькі 18,9%. “Наша ніва” прыводзіць топ-7 самых “старых” раёнаў краіны. Больш паловы з іх – Гарадзеншчына. Сярод раёнаў, дзе моладзі больш за сталых людзей, гарадзенскіх не аказалася.

Дзіцячая забава з агнём магла стаць прычынай пажару ў інтэрнаце ў Гродне

|

Пажар у дзевяціпавярховым інтэрнаце на бульвары Ленінскага камсамолу здарыўся раніцай 16 жніўня. Загарэлася пасцель у блоку на шостым паверсе, паведамілі ў прэс-службе МНС.