Ібрагім Саідаў: Беларусь – мая другая радзіма, краіна, якая прытуліла

|

– Літаральна за тыдзень да старту, калі я бег стомятроўку, атрымаў вельмі сур’ёзную траўму – пашкодзіў штуршковую нагу. Выходзіў на ўколах. Але сутычка за сутычкай – і разагрэўся, пачало праходзіць. У выніку атрымалася прынесці медаль Беларусі.

 

У паядынку за бронзу складана прыйшлося?

 

– Калі шчыра, армянін зганяў перад турнірам кілаграмаў пятнаццаць, а ад такога вельмі стамляешся. Я гэта адчуваў і праводзіў свае атакі.

 

У вас у кар’еры значацца дыскваліфікацыя, змена грамадзянства… Цяжкі час?

 

– Так. Не хацелася б успамінаць. Гадоў сем у Расіі не прайграваў ні адной сутычкі, але на чэмпіянат свету не бралі па палітычных матывах. Беларусь – гэта мая другая радзіма, якая прытуліла. Дзякуючы вашай краіне давялося паўдзельнічаць у Алімпійскіх гульнях і прынесці ўсім медаль.

 

Можа, хацелася большага, чым бронза?

 

– Вядома, хацелася золата. Але трэба ўлічыць, што два месяцы пасля таго, як заваяваў ліцэнзію, лячыў локаць. І трэніраваўся ўсяго месяц. Пасля такога выступіў вельмі добра. Хоць усяго, на што здольны, не паказаў. У далейшым паспрабую выступаць яшчэ лепш.

 

Ібрагім Саідаў зрабіў “Алімпійскі выбар”: 7,5 тысяч рублёў пералічаць у спартшколу ў Гродне