У Горадні разбудоўваюць царкву на старых магілах

|

Пад пашыраную апсіду Сьвята-Марфінскага храма трапілі пахаваньні стацкіх саветнікаў, што служылі ў горадзе ў часы Расейскай імпэрыі.

Скраў ровар насупраць камеры відэаназірання

|

Падазронага мужчыну з падлеткавым роварам у руках міліцыя затрымала на гарадзенскай вуліцы позна ўвечары.

З пачатку года ў Гродзенскай вобласці пад коламі цягнікоў загінулі 5 чалавек

|

Адзін з іх скончыў жыццё самагубствам, астатнія сталі ахвярамі ўласнай няўважлівасці, піша http://grodnonews.by.

25 кастрычніка істотна даражэе моцны алкаголь

|

Паводле пастановы Міністэрства эканомікі ўзрастаюць мінімальныя кошты на алкагольную прадукцыю крэпасцю больш за 28%.

1160 чалавек падпісалі петыцыю ў абарону эколагаў Таццяны Новікавай і Мікалая Уласевіча

|

Петыцыі з патрабаваннямі адмяніць рашэнне аб наданні эколагам статуса “персона нон-грата” накіраваныя ў МЗС Літвы і пасольства Літвы ў Беларусі.

На шлюзах Аўгустоўскага канала ўсталююць лічыльнікі турыстаў

|

Два французскіх электронных лічыльніка набытыя ў межах праекта Праграмы добрасуседства Польшча-Беларусь-Украіны INTERREG IIIA/Tacis CBC 2007-2013 з мэтай садзейнічання развіццю транспамежнага турызму.

Партыя БНФ выступіла ў абарону гродзенскіх гуманітарыяў, якія пераследуюцца за перакананні

|

У заяве Партыі БНФ ідзе размова пра Валерыя Булгакава, былога рэдактара недзяржаўнага літаратурна-публіцыстычнага часопіса ARCHE, і выкладчыкаў Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы — кандыдата гістарычных навук Андрэя Чарнякевіча і старшага выкладчыка кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Ігара Кузьмініча.

Музей гісторыі рэлігіі адкрывае для наведнікаў новыя залі экспазіцыі

|

25 кастрычніка ўрачыста адкрыюцца апошнія 3 залі асноўнай музейнай экспазіцыі “Рэлігія і культура ў Беларусі”. Цяпер наведвальнікі змогуць даведацца пра рэлігійнае жыццё беларусаў ад дахрысціянскіх вераванняў да сучаснасці.

У Гродне з’явяцца 5 парковак для турыстычных аўтобусаў

|

Іх размесцяць у зоне дасягальнасці асноўных турыстычных маршрутаў.

Загадка «егіпецкай сіняй» — нечаканыя знаходкі ў Крэўскім замку

Рэалізацыя дзяржаўнай праграмы «Замкі Беларусі» дае свой плён. Прынамсі, у Крэўскім замку.

Гэтымі кастрычніцкімі днямі ў самай вялікай вежы замку, вядомай як Княская ці Кейстутава, ідуць археалагічныя даследаванні.