На шлюзах Аўгустоўскага канала ўсталююць лічыльнікі турыстаў
З беларускага боку праект ”Камунікацыя без межаў – стварэнне транспамежнай турыстыка-інфармацыйнай сеткі” рэалізуе Гродзенскае абласное аддзяленне Рэспубліканскага турыстыка-спартыўнага саюза і ўпраўленне па фізічнай культуры, спорце і турызме аблвыканкама.
Лічыльнікі ў бліжэйшы час усталююць на шлюзах Дамброўка і Нямнова. Абсталяванне будзе схаванае ад вачэй і незаўважнае для турыстаў. Датчыкі будуць фіксаваць перасячэнне зоны людзьмі ў абодвух накірунках. На экране кампутара можна будзе ўбачыць, колькі чалавек знаходзіцца ў тым ці іншым месцы.
Гэтая апаратура на сёння з’яўляецца найбольш дакладным спосабам даведацца колькасць турыстаў.
Інфармацыя, у якія дні і гадзіны турыстычныя аб’екты найбольш запатрабаваныя, можа быць уікавая прыватнаму бізнесу і патэнцыйным інвестарам.
Праект скончыцца ў снежні. Ён прадугледжвае адкрыццё ў Гродзенскай вобласці сямі турыстыка-інфармацыйных пунктаў, навучанне спецыялістаў і мадэрнізацыю сайта tourgrodno.by.
Паводле http://www.belta.by