25 кастрычніка істотна даражэе моцны алкаголь

|

З 25 кастрычніка мінімальны кошт 0,5 л гарэлкі 40% складзе 29600 рублёў. Вытворцы, імпарцёры алкаголю і гандлёвыя арганізацыі не маюць права прадаваць алкаголь танней за вызначаны мінімум.

 

Адпаведнае рашэнне прынятае пастановай Міністэрства эканомікі  №87 ад 18 кастрычніка 2012 г.

 

Папярэдняе павышэнне мінімальных коштаў на алкагольную прадукцыю адбылося паводле пастановы ад 26 красавіка. Тады быў усталяваны кошт 19600 рублёў.

 

Паводле http://www.belta.by

Здымак http://gorad.by