Малітоўны ўспамін памерлых гродзенскіх мастакоў
Імша за супакой памерлых мастакоў, якія зрабілі значны ўнёсак у культуру Гродна і ўсёй Беларусі, адбудзецца 30 лістапада ў Гродзенскім Фарным (катэдральным) касцёле.
Імша за супакой памерлых мастакоў, якія зрабілі значны ўнёсак у культуру Гродна і ўсёй Беларусі, адбудзецца 30 лістапада ў Гродзенскім Фарным (катэдральным) касцёле.
Туман, які 22 лістапада цэлы дзень трымаўся ў Гродне і вобласці, стаў адной з прычын аварый з сур’ёзнымі наступствамі.
Некалькі сур’ёзных ДТЗ здарыліся цягам дзвюх гадзін.
Выпіць гарбаты ў прыемным месцы, пазнаёміцца і паразмаўляць па-беларуску.
Арганізатары гуртка разлічваюць на тое, што ўдзел у яго працы будуць браць найперш прадстаўнікі сацыяльна-неабароненых групаў насельніцтва. Напрыклад, пенсіянеры і студэнты.
У рукі супрацоўнікаў Падляшскага памежнага аддзела патрапілі ўдзельнікі злачыннай сеткі, якая займалася падробкай візавых запрашэнняў для беларусаў. Нашым суайчыннікам, якія скарысталіся паслугамі махляроў, пагражае ануляванне атрыманых візаў і забарона на ўезд у краіны Шэнгенскай зоны.
Буйная параза здарылася 21 лістапада на вачах у заўзятараў, якіх нямала сабралася ў гарадзенскім Лядовым палацы.
Розныя спосабы падачы інфармацыі ў інтэрнэце, роля дызайна і юзабіліці ў онлайн-выданнях – асноўныя пытанні, якія будуць абмяркоўвацца на сустрэчы, якая адбудзецца ў Гродне 27 лістапада.
З Гродна стартавала першая стадыя кампаніі “Хопіць карміць рэжым!”, распачатай “Маладым фронтам” , — адмова ад радыёкропак, якія “слухаюць адзінкі, але плацяць усе”.
Жыхар Гродзеншчыны Валянцін Музыка заваяваў гран-пры на міжнароднай філатэлістычнай выставе “Дэбюты”, што адбылася на мінулым тыдні ў польскім горадзе Кашалін.
Гусі, качкі і лебедзі, сведчаць эколагі, звычайна самі здольныя здабыць сабе харчаванне, а калі яго недастаткова – шукаюць іншы вадаём.