“Малады фронт” супраць радыё і латарэяў
Распавядае Алесь Кіркевіч (на здымку), намеснік старшыні “МФ”:
– Мэта гэтай акцыі – каб народ кансалідаваўся, пакрокава адмаўляючыся падтрымліваць рэжым там, дзе гэта мажліва – адмовіцца ад радыёкропкі, латарэяў .. .
Ва ўлётцы пазначаны каардынаты гарадзенскага цэнтру, бо ў гэтым плане мы з’яўляемся лакаматыўным рэгіёнам – па плане кампанія пачынаецца з нас, а пасля распаўсюджваецца на астатнюю Беларусь.
–Гэта акцыя, – працягвае Алесь, – актуальная ў святле крызісу, а таксама ў сітуацыі фактычнай дыскрэдытацыі вулічных акцый.
Таму трэба шукаць новыя формы – эфэктыўныя, па мажлівасці, легальныя і цікавыя.
На сайце кампаніі распавядаецца: “Мы рэгулярна аддаем дзяржаве больш як 800 рублёў за радыёкропку – менавіта такая сума прыходзіць нам у жыроўках штомесяц.
Па сённяшнім курсе даляра атрымліваецца, што за гэтую паслугу мы плацім 3 мільёны даляраў на год”.
Падобная акцыя ладзілася ў Беларусі ў 2007 годзе і ахапіла тады амаль усю краіну.