У Гродне пачне працаваць гурток па фінансавай граматнасці
Заняткі першай групы будуць адбывацца на працягу лістапада-снежня. Другая група будзе працаваць у студзені-сакавіку.
На думку адной з арганізатарак праекта Таццяны Ларынай, тэма гуртка з’яўляецца асабліва актуальнай для сацыяльна-неабароненых катэгорый насельніцтва. Заняткі ў гуртку дазволяць атрымаць карысныя веды, якія дапамогуць больш эфектыўна планаваць свой бюджэт, а таксама павысіць якасць свайго жыцця.
На занятках будзе весціся гутарка аб банкаўскіх укладах, пытаннях адкрыцця і абслугоўвання рахункаў, крэдытных спажывецкіх кааператывах, крэдытах, пластыкавых і крэдытных картках, аўтакрэдытаванні, крэдытах на аўто і навучанне, электронных грошах, выкарыстанні WebMoney і іншых тэмах.
Першая сустрэча ўдзельнікаў гуртка адбудзецца 26 лістапада ў 14.00 па адрасе вул. Будзёнага 48а ауд. 419.