Ахвяры туману і бяздумнасці
У 17.30 на 100 кіламетры аўтадарогі “Слонім-Масты-мяжа Літвы” кіроўца “Аўдзі”, пенсіянер 1941 года нараджэння, падчас абгону “МАЗа” выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з “Фордам”.
Сутыкненне адбылося яшчэ ў пачатку манёўра “Аўдзі”.
Пацярпела жонка вінаватага ў ДТЗ.
Яе, з пераломамі правай голені і бядра, шпіталізавалі. Жанчыну ўратаваў рамень быспекі.
На шчасце, цяжарная ўнучка кіроўцы, якая спала на заднім крэсле аўтамабіля, не пацярпела.
Каля 18.40 у 300 метрах ад Іўя “Нісан Прэм’ера” наехаў на мужчыну, які ляжаў пасярод дарогі.
Пешаход вяртаўся дамоў у вёску Стрыжаняты і за 700 метраў ад роднай хаты прылёг проста на праезджай частцы.
Толькі сёлета 44-гадовага мужчыну двойчы прыцягвалі да адміністратыўнай адказнасці за знаходжанне на дарозе ў стане алкагольнага ап’янення.
У Гродне каля 18 гадзін не справіўся з кіраваннем і ўпаў на праезджую частку скутэрыст.
У ДАІ ён не звяртаўся, а ў бальніцу звярнуцца давялося.
У 19.20 у Ваўкавыскім раёне кіроўца “Аўдзі 100” на нерэгулюемым пешаходным пераходзе збіў пенсіянерку, якую шпіталізавалі ў мясцовую бальніцу.
Паводле http://gaigrodno.by