Рэгістрацыя на ЦТ у Беларусі пачалася 2 мая
Як паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі, перыяд рэгістрацыі прадоўжыцца па 1 чэрвеня.
Як паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі, перыяд рэгістрацыі прадоўжыцца па 1 чэрвеня.
Любіце экскурсіі? Цікавіцеся гісторыяй і горадам? Не патрапілі на Фэст экскурсаводаў або ўжо засумавалі па ім? Незвычайнае падарожжа – у двух частках! – у сённяшні, мінулы і пазамінулы дзень жыцця Горадні прапануе Віктар Кірэеў, экскурсавод і краязнаўца.
Трэці матч паміж супернікамі ў паўфінале скончыўся чарговай перамогай гарадзенцаў. Яна дазволіла камандзе Андрэя Васілеўкі выйсці ў фінал чэмпіянату Беларусі.
Цырымонія ўручэння штогадовых інтэрнэт-прэмій “ТІБО-2016” адбылася ў Мінску 21 красавіка. У намінацыі “Культура і мастацтва” другое месца заняў рэсурс Музея Максіма Багдановіча www.bagdanovichmuseum.by, які бясплатна распрацавала студыя “Іквадарт”. Пра гэта паведамілі ў фэйсбуку Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея.
У замку-цёзцы беларускага Гродна, які знаходзіцца ў польскай Сілезіі, даследавалі падзямеллі ў пошуку скарбу гітлераўцаў. Пасля даследаванняў геарадарам і выканання некалькіх свідравін удалося трапіць на след тунэля, перадае tvn24.pl.
Аб’ект “5-16” пад грыфам “сакрэтна” праектаваўся на замову Міністэрства сувязі СССР у 1984 годзе. Дзве радыёвышкі вышынёй 124 метры і дзве па 60 метраў былі здадзены ў эксплуатацыю паблізу вёскі Панямунь пад Гродна 31 снежня 1986 года. Ні для каго не было таямніцай, што галоўнае іх прызначэнне – ствараць радыёперашкоды замежным радыёстанцыям. Праўда, выкарыстоўвалі вышкі як “глушылкі” ў Гродне нядоўга, іх пераарыентавалі на іншыя мэты: трансляцыю некалькіх праграм Усесаюзнага радыё, радыёстанцыі “Маяк”, усесаюзнага і рэспубліканскага вяшчанне на замежныя краіны, піша “Гродзенскае праўда”.
Каманда рэканструктараў эпохі вікінгаў з усёй Беларусі ў траўні адправіцца на драўлянай ладдзі у водную вандроўку па Нёмане да Балтыйскага мора, паведаміў БЕЛТА адзін з удзельнікаў паходу, член віцебскага клуба гістарычнай рэканструкцыі і мадэлявання “Нагльфар” Арцём Ляшчына.
Таварыства экалагічных арганізацый “Зялёная сетка” і платформа для рэалізацыі сацыяльна значных праектаў Talaka.by аб’яўляюць набор удзельнікаў на конкурс экалагічных праектаў “Зялёнка”. Да ўдзелу запрашаюцца актыўныя людзі з экаідэямі ці проста вялікім жаданнем палепшыць экалагічную сітуацыю ў Беларусі (асабліва вітаюцца ўдзельнікі з рэгіёнаў) .
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае вучняў 8–10 класаў узяць удзел у штогадовай Летняй моўнай школе ў Вільні. У 2016 годзе ажыццяўляецца набор у групы па англійскай і па нямецкай мове.
VI трансгранічны марафон “Друскенікі -Гродна” пройдзе 10 ліпеня 2016 года. Яго арганізатары выбралі 10 прычын для таго, каб абавязкова прыняць удзел у гэтым унікальным спаборніцтве.