10 особенностей Марафона дружбы “Друскининкай-Гродно” и 10 причин стать его участником
1. Гэта адзіны трансгранічны марафон у Еўропе, які праходзіць праз сапраўдную мяжу, і ў гэтым яго разыначка для марафонскіх калекцыянераў.
2. Траса марафону ахоплівае тэрыторыю дзвюх дзяржаў. Праверка дакументаў не мяжы у час бегу не ажыццяўляецца: вы бесперашкодна пераадолееце дзяржаўныя межы Рэспублікі Беларусь і Літоўскай Рэспублікі, Еўрапейскага саюза і Еўразійскага эканамічнага саюза.
3. Адлегласць паміж цэнтрамі двух гарадоў складае 42,195 км. Нібы гарады спецыяльна будаваліся пад марафон. У вас ёсць магчымасць прабегчы нескладаную, але вельмі цікавую, экалагічна чыстую трасу, якія праходзіць у большасці па хваёвым лесе.
4. Марафон – гэта заўсёды ўнікальная медаль.
5. Мэта – сяброўства і зносіны. Гэта невялікі марафон, дзе створана ўтульная і цёплая атмасфера для кожнага ўдзельніка. Гэта праверана.
6. Марафон дае магчымасць пранікнуцца духам, менталітэтам двух гарадоў дзвюх дзяржаў.
7. Удзельнікі пазнаёмяцца з гісторыяй двух гарадоў, наведаюць аб’екты культуры і спорту.
8. Тут можна ўсталяваць свой лепшы асабісты рэкорд на хуткаснай і афіцыйна сертыфікаванай Міжнароднай федэрацыяй лёгкай атлетыкі ( IAAF ) дыстанцыі класічнага марафону.
9. На марафоне гавораць на адной мове, тут ёсць ідэя, якая аб’ядноўвае. Гэта вялікая сіла, якая можа пераадолець любыя мяжы.
10. Арганізатары не сумняваюцца, што пасля ўдзелу ў марафоне кожны зарадзіцца пазітывам на год наперад і захоча вярнуцца.
Даведацца больш і зарэгістравацца можна на сайце draugystesmaratonas.lt.
Марафон Сяброўства 2015: праз адлегласць, межы і ўласныя стэрэатыпы
Марафон Сяброўства “Друскенікі-Гродна 2014”: мінулагодні пераможца палепшыў свой вынік