Гродзенскім студэнтам-сіротам дапамагае жыць італьянскі дабрачынны фонд
Дабрачынны фонд “Дапаможам ім жыць” супрацоўнічае з Гродзенскім універсітэтам імя Янкі Купалы з 2007 года.
Дабрачынны фонд “Дапаможам ім жыць” супрацоўнічае з Гродзенскім універсітэтам імя Янкі Купалы з 2007 года.
Выстава сучасных ікон “Святыя мучанікі непадзельнай царквы – сведкі Ісціны ў вяках” адкрыецца 21 лістапада ў Барысаглебскай (Каложскай) царкве”.
Алег Калінкоў год таму вёз з Літвы праз памежны пераход “Прывалка” адну куртку, адну пару красовак, шэсць упаковак памперсаў і пяць кілаграмаў цукерак, – у межах дазволенага.
Супрацоўнікі мытні прызналі гэтыя рэчы кантрабандай і канфіскавалі.
Мужчына трапіў пад колы цягніка “Гродна-Масква” на чыгуначным пераездзе.
МУС прапануе ўвесці адказнасць для бацькоў, непаўналетнія дзеці якіх ужываюць алкаголь.
Гродзенская арганізацыя Беларускага таварыства інвалідаў па зроку правяла абласны адкрыты інтэлектуальны турнір “Белы кій – 2013”.
Сярод 13 каманд-удзельніц, адна цалкам складалася з людзей, пазбаўленых зроку.
Каб гульня ішла на роўных, усе астатнія пагадзіліся граць з павязкамі на вачах.
Навучэнцы і выкладчыкі Гродзенскай Вышэйшай духоўнай семінарыі прынялі ўдзел у Днях супольнай малітвы, якія праходзілі ў Вільні.
Невядомы пакінуў “Опель Зафіру” ў цэнтры Гродна, на тратуары вуліцы Сацыялістычнай.
Аб’яднанне ўвосень 1939-га года этнічных земляў Беларусі ў межах БССР і яго наступствы – актуальная тэма для беларускай гісторыі.
У 2014 годзе будзе адзначацца 75 год гэтай падзеі. Вельмі важнай гістарычнай крыніцай для вывучэння таго, што адбывалася ў верасні 1939 вусныя ўспаміны людзей, якія аказаліся сведкамі тых пераўтварэнняў.
Тэмпература паветра ў Гродне і вобласці застаецца на 4-6 ºС вышэй за норму.
Бліжэйшыя дні таксама абяцаюць быць цёплымі.