Суд не дапамог гарадзенцу, у якога супрацоўнікі мытні канфіскавалі рэчы

|

Як паведаміла Радыё Рацыя, такім чынам тавар быў канфіскаваны ў чатырох грамадзян Беларусі.

Мытнікі Дабрыян, Яварчук і Заяц патлумачылі свае дзеянні методыкай распазнання  прызначэння тавара. Паводле яе, тавар нібыта не прызначаўся для асабістага карыстання.

 

Алег Калінкоў з сябрам звярнуліся ў суд.

Пасяджэнне суда адбылося 20 лістапада.

 

Напярэдадні Алег Калінкоў казаў:

-Такія абсурдныя дзеянні мытні па прызнанні гэтай невялікай колькасці рэчаў, якія я вёз не для ўласнага карыстання, кантрабандай – яны сапраўды абсурдныя. Спадзяюся, што суд вынясе рашэнне і прызнае дзеянні мытні незаконнымі.       

 

Суддзя Люцыя Жук не задаволіла зыск гарадзенцаў і прызнала, што затрыманне на 12 гадзін на мяжы, арышт дазволенай колькасці тавара ў грамадзян – гэта службовая методыка рэгіянальнай мытні.


Алег Калінкоў збіраецца абскаржваць такое рашэнне ў абласным судзе:

– Нашы суды дапамагаюць мытнікам парушаць закон, дапамагаюць парушаць свае службовыя абавязкі. Што тычыцца сённяшняга паўторнага рашэння суда, то тое, што грамадзянін не можа абараніць сваё права ў  судзе, гэта толькі падбухторвае мытнікаў здзяйсняць злачынствы. Іх беспакаранасць правакуе злачынствы.   

 

Адзін з мытнікаў, былы інспектар Ігар Дабрыян, на сёння знаходзіцца пад вартай і чакае суда па іншай справе.

 

Паводле http://www.racyja.com

Здымак http://izgrodno.com