Прапановы МУС: піва толькі з 18 гадоў і адказнасць для бацькоў

|

Праект закона аб унясенні зменаў і дапаўненняў у некаторыя законы па пытаннях папярэджання і пераадолення пьянства і алкагалізму ўжо падрыхтаваны.

 

Мяркуецца дадаць у закон аб правах дзіцяці норму, якая забараняе асобам, якія не дасягнулі 18 гадоў, ужываць алкагольныя, слабыя алкагольныя напоі і піва, пры гэтым увесці адказнасць бацькоў за ўжыванне іх дзецьмі гэтых напояў.

 

МУС лічыць неабходным таксама ўзмацніць адказнасць гандлёвых кропак за продаж спіртнога непаўналетнім. Мясцовыя органы ўлады змогуць часова абмяжоўваць дзеянне дазволу на гандаль алкаголем. Гэтыя меры прапануецца прымаць, калі гандлёвы аб’ект два разы за год трапіцца на продажы алкагольных напояў непаўналетнім.

 

Установы адукацыі прапануецца абсталяваць сістэмамі відэаназірання, а таксама тэставаць вучняў на ўжыванне наркотыкаў.

 

Паводле МУС, у 2013 годзе 6600 падлеткаў парушылі супрацьалкагольнае заканадаўства.

4800 дарослых набывалі непаўналетнім алкаголь альбо ўцягвалі ва ўжыванне спіртнога, выяўлены 1000 гандляроў, якія прадавалі алкагольныя напоі дзецям і падлеткам.

 

Паводле http://www.belta.by

Здымак http://www.novostimira.com.ua