У Гродне прайшла экуменічная малітва за еднасць хрысціян
23 студзеня ў гарадзенскай катэдры на супольным набажэнстве прысутнічалі прадстаўнікі рыма-каталіцкай, праваслаўнай і лютэранскай Цэркваў. Аб хрысціянскім адзінстве гарадзенскія вернікі разам з усім светам маліліся на працягу тыдня з 18 да 25 студзеня.