Дні супольнай малітвы адбыліся ў Вільні
Напярэдадні ўспаміну Маці Божай Вастрабрамскай у Вільню з’ехалася шмат людзей, у тым ліку вялікая колькасць католікаў з Беларусі. Сярод іх было некалькі аўтобусаў з Гарадзеншчыны.
12 лістапада дэлегацыя семінарыі на чале з рэктарам кс. пралатам Юзафам Станеўскім малілася перад урачыстасцю галоўнай заступніцы Гродзенскай дыяцэзіі. Затым для гасцей была арганізавана экскурсія па гістарычным цэнтры літоўскай сталіцы. Семінарысты наведалі архікатэдру св. Станіслава і св. Уладзіслава, санктуарый Маці Божай Вастрабрамскай, касцёл св. Тэрэзы, стары жыдоўскі рынак і іншыя цікавыя месцы.
Цэлебраваў св. Імшу на беларускай мове і прамовіў пропаведзь біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка (колішні гарадзенскі дапаможны біскуп).
Урачыстасць апекі Маці Божай Міласэрнасці ў Вастрабрамскім санктуарыі ў Вільні адзначаецца 16 лістапада. Перад ім на працягу дзён падрыхтоўкі пілігрымы з Беларусі ўдзельнічаюць ў Імшах на беларускай мове.
Здымкі grodnensis.by