Ва ўніверсітэце пераблыталі колеры сцяга
«Эпідэмія» вывешвання дзяржаўнай сімволікі дагары нагамі дайшла і да Гродна. На галоўным корпусе ГрДУ на вуліцы Ажэшкі адзін са сцягоў вісіць перавернутым.
«Эпідэмія» вывешвання дзяржаўнай сімволікі дагары нагамі дайшла і да Гродна. На галоўным корпусе ГрДУ на вуліцы Ажэшкі адзін са сцягоў вісіць перавернутым.
Сумесны праект падляшскага і мазавецкага ваяводстваў дазволіць праплыць па вадзе 300 кіламетраў. Турыстычны маршрут Вісла – Аўгустоўскі канал пройдзе праз Варшаву, Пултуск, Астралэнку, Ломжу, Аўгустоў і іншыя мясцовасці. У перспектыве: Гродна і Друскенікі.
Міжнародны аматарскі марафон сяброўства «Гродна-Друскенікі 2011» адбудзецца 20 жніўня. Пераможцы, якія зоймуць 1-6 месцы ў спаборніцтве, атрымаюць дыпломы, медалі, кубкі і ўзнагароды ад 100 да 1000 долараў.
Помнік з нагоды 600-годдзя Грунвальдскай бітвы быў адкрыты ў Ваўкавыску 17 ліпеня падчас святкавання Дня Горада. Камень-валун з надпісам і трыма гербамі: Пагоняй, Калюмнамі і гербам Ваўкавыска, знаходзіцца побач з мясцовым ваенна-гістарычным музеем.
Вядомы гродзенскі музычны тэатр «Рада» выступіць 17 ліпеня на штогадовым фестывалі ў польскім Супраслі.
Міністэрства спорту і турызму Беларусі ў чарговы раз прапануе спрасціць візавы рэжым для турыстаў. З гэтай самай прапановай яно звярталася ў Савет Міністраў ужо два гады таму.
Канстанцін, які па запэўніваннях сведкі пляскаў у лядкі падчас “маўклівай акцыі” ў мінулую сераду, маючы пратэз рукі, зноў быў затрыманы ўчора. Хлопца паднялі проста з лавы пасля таго, як акцыя скончылася.
У сядзібе Агінскага ў Залессі 24 ліпеня адбудзецца танцавальнае вясковае свята з элементамі гістарычнай стылізацыі, арганізаванае моладзевым грамадскім аб’яднаннем “Гісторыка”.
Нападнік зборнай Латвіі па хакеі Каспар Сауліеціс заключыў кантракт з гродзенскім “Нёманам”. Раней анансавалася, што латыскі хакеіст заключыць дамову з “Гомелем”.
Гродзенская фірма “Элод” пашые сёлета школьнага адзення ў два разы больш, чым у мінулым годзе.