З Гродна да Друскенік дабяромся бегам
Забег пачнецца ў 12.00 у цэнтры Гродна, а скончыцца праз 5 гадзін на цэнтральнай плошчы Друскенік. Адлегласць, якую плануецца прабегчы – 42 кіламетры, з іх 80% дыстанцыі знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі. Кожныя 7-8 кіламетраў на трасе будуць размешчаныя пункты з вадой, энергетычнымі напіткамі і садавінай.
Марафон будзе высокатэхналагічным – кожны ўдзельнік атрымае электронную прыладу для вымярэння часу, якую павінен будзе прычапіць да абутку.
У марафоне могуць паўдзельнічаць усе жадаючыя, якія нарадзіліся не пазней як у 1992 годзе і маюць дакументы, якія дазваляюць уязджаць у Беларусь і Літву. Таксама яны мусяць запоўніць карту ўдзельніка, заплаціць стартавы ўнёсак і прадставіць медчную даведку аб тым, што могуць удзельнічаць у марафоне. Зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць аднаразовыя бясплатныя візы.
Стартавы ўнёсак для тых, хто зарэгіструецца да 31 ліпеня – 15 еўра, пазней – 25 еўра.
У наступным годзе плануецца паўтарыць марафон, але ў адваротным накірунку.
Дакладная інфармацыя аб удзеле ў марафоне і рэгістрацыйная форма знаходзяцця на афіцыйным сайце draugystesmaratonas.lt.