Ва ўніверсітэце пераблыталі колеры сцяга
У сувязі з летнім перыядам святаў (Днем Незалежнасці і Днем Горада, а яшчэ раней – Днем Перамогі) горад апошнім часам актыўна ўпрыгожваўся афіцыйнай сімволікай. Аднак, Гродна не абмінула заўважная ў краіне тэндэнцыя да прыкрай памылкі пры вешанні сцяга. Гэтак, адзін са сцягоў, якія можна пабачыць ля галоўнага ўваходу ў гродзенскі ўніверсітэт, вісіць дагары нагамі.
Першы злева сцяг вісіць дагары нагамі.