Боепрыпасы часоў апошняй вайны знайшлі ў палях пад Гродна

|

Спачатку падобны на боепрыпас прадмет учора заўважылі на палігоне каля вёскі Глушнева Гродзенскага раёна.

Гарадзенка стала самай чароўнай дзяўчынай на конкурсе “Miss Summer International 2013”

|

Студэнтка Гродзенскага аграрнага ўніверсітэта Надзея Дуброўская прадстаўляла Беларусь на міжнароднам конкурсе прыгажосці ў Балгарыі.

Кіраўніка “Кансэнта” асудзілі на 3 гады

|

3 верасня былога кіраўніка будаўнічай фірмы за злоўжыванне ўладай альбо службовымі паўнамоцтвамі суд Кастрычніцкага раёна Гродна асудзіў на 3 гады пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і забаронай займаць кіраўнічыя пасады цягам 5 гадоў, паведамляе vgr.by.

Тром “чаўнакам” з пачатку года 17 разоў адмаўлялі ў перасячэнні мяжы

|

29 жніўня яны зноў трапіліся ашмянскім мытнікам у часе спробы незаконнага ўвозу на тэрыторыю Беларусі вопраткі не для асабістага карыстання.


З’явіўся першы беларускамоўны электронны вызначальнік птушак

|

Ён размешчаны на сайце ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” і ўтрымлівае інфармацыю пра ўсе віды беларускіх птушак: апісанне знешняга выгляду, месцаў гнездавання і выгляду гнёздаў, найлепшы час для назірання і г.д.

Пад увагай гродзенскіх праваахоўцаў – студэнты з краін замежжа

|

Кантроль за гэтай катэгорыяй маладых людзей у міліцыянераў асаблівы.

Як паказвае практыка, менавіта студэнты-замежнікі, што пражываюць ва ўніверсітэцкіх інтэрнатах, становяцца ініцыятарамі канфліктаў і парушальнікамі спакою.

Гарадзенка стала чэмпіёнкай свету па мастацкай гімнастыцы

|

Дзякуючы у тым ліку Ганне Дудзянковай, Беларусь заваявала золата і ўпершыню за 15 гадоў гімнасткі зборнай сталі абсалютнымі чэмпіёнкамі свету.

З алеі герояў у Свіслачы знік помнік Каліноўскаму

|

Помнік кіраўніку Паўстання 1863 года знаходзіўся ў цэнтры мястэчка ў каларытнай кампаніі помнікаў савецкаму салдату, Іосіфу Сталіну, генералу Рамуальду Траўгуту, воінам-афганцам…

Бензін падаражэе 3 верасня

|

Аўтамабільнае і дызельнае паліва падаражэе ў сярэднім на 7%.

Такую інфармацыю атрымаў ад сваіх крыніц партал tut.by.

У Гродне па-беларуску будуць вучыцца пяць першакласнікаў — летась не было ніводнага

Сябры Таварыства беларускай мовы лічаць, што беларускамоўнага навучаньня няма ня толькі з прычыны пазыцыі ўладаў, але і таму, што дзеля гэтага не прыкладаюць намаганьняў бацькі.