Гарадзенка стала чэмпіёнкай свету па мастацкай гімнастыцы

|

Ганна – выхаванка Гродзенскай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву.

Дзяўчына выступіла ў складзе нацыянальнай каманды ў групавых практыкаваннях і выйграла залаты і срэбны медалі.

 

У шматбор’і групавых практыкаванняў (10 булаў, 3 мячы+2 стужкі) 31 жніўня Беларусь заваявала золата.

1 верасня ў фіналах асобных відаў практыкаванняў зборная Беларусі стала срэбным прызёрам у практыкаванні з 3-ма стужкамі і 2-ма мячамі.

Чэмпіянат свету па мастацкай гімнастыцы праходзіў у Кіеве з 29 жніўня да 1 верасня.

Паводле http://grodno.gov.by