У гарадзенскім Музеі гісторыі рэлігіі выступіць італьянскі бард Стэфана Кабела

Аўтар і выканаўца з італьянскай Вероны Стэфана Кабела выканае песні на італьянскай, ангельскай, рускай і фінскай мовах. У час канцэрту паміж спеваком і залай не будзе бар’ераў, бо Стэфана вывучаў рускую мову ва ўніверсітэце Вероны, а зараз і сам выкладае ў Улан-Удэ.

У Гродне выступяць тры металічныя гурты з жаночым вакалам

|

У межах зімовага еўрапейскага тура death metal гурт з жаночым вакалам Dehydrated (Томск, Расія) наведае Гродна. Іх падтрымаюць гарадзенцы Voice of Oblivion і госці з Мінска – Exist M.

Парад Дзедаў Марозаў пройдзе ў Гродне 17 снежня, забег – 21 снежня

Напярэдадні навагодніх святаў ужо традыцыйным робіцца шэсце Дзедаў Марозаў і Снягурак ды ўрачыстае ўключэнне святочнага асвятлення на плошчы Леніна. У гэтым годзе парад пройдзе ў аўторак 17 снежня.

Пракуратура папярэджвае журналістаў: павесткі атрымалі Алесь Дзянісаў і Алесь Кіркевіч

Абодвум інкрымінуецца арт. 22.9 “Парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі”, а дакладней “незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”. Іншымі словамі, праца без акрэдытацыі. Аб гэтым ім паведаміў Намеснік начальніка аддзела пракуратуры Гродзенскай вобласці Валерый Павядайка, уручыўшы адпаведныя папярэджанні.


У Каложскай царкве ёсць цяпер сваё “паштовае аддзяленне” для турыстаў

Паштовую скрыню ўсталявалі ў кіёску ў Каложы. Цяпер турысты могуць даслаць паштоўку з адразу з царквы, не губляючы час на пошук бліжэйшай пошты.

У Гродне пройдзе фестываль моды “Grodno Fashion Show”

|

Фестываль моды ў межах праекта “Жывая гісторыя” адбудзецца 14 снежня ў канцэртнай зале ўніверсітэта імя Янкі Купалы па вул. Леніна, 32.

Саладоўнікаў і Дзмітраніца застаюцца ў “Нёмане”

Сёння стала вядома, што Сяргей Саладоўнікаў, які з’яўляецца галоўным трэнерам “Нёмана” і старшыня гарадзенскага клуба Леанід Дзмітраніца застаюцца ў Гродне.

Пра гэта стала вядома пасля сустрэчы кіраўнікоў “Нёмана” і новага кіраўніка гарадзенскага аблвыканкама Уладзіміра Краўцова.

“Твой стыль” запрашае на зімовую сустрэчу ў “Кубіку”

|

Рэдакцыя “Твайго стылю” завітае ў госці да крамы настольных гульняў “Кубік” 5 снежня. Будзем рады бачыць там таксама сваіх чытачоў.

Чарговая сустрэча гарадзенскай мітап-лабараторыі пройдзе ў антыкафэ

|

Сустрэча MeetupLab пройдзе 8 снежня ў антыкафэ “Жывы час”. Пачатак у 15.00.

Гарадзенскія ксяндзы будуць прадстаўляць Беларусь на Чэмпіянаце Еўропы па міні-футболе ў Лідзе

Нядаўна ў Міністэрстве спорту і турызму адбылася нарада па пытаннях правядзення ў Беларусі VIII чэмпіянату Еўропы па міні-футболе сярод каталіцкіх святароў. Было вырашана, што чэмпіянат пройдзе ў Лідзе.