Пракуратура папярэджвае журналістаў: павесткі атрымалі Алесь Дзянісаў і Алесь Кіркевіч

У якасці доказаў “віны” журналістам паказвалі фота, зробленыя на аснове аператыўнай з’ёмкі падчас урачыстасцяў у гонар братоў Каліноўскіх, якія праходзілі ў Свіслачы 27 кастрычніка. На фота з раздрукоўкі журналісты стаяць з камерай і мікрафонам, а подпіс аператыўніка на акрайчыку сведчыць, што гэта – “супрацоўнікі польскага спутнікавага тэлебачання Белсат”.

 

Нагадаем, што Беларуская Асацыяцыя Журналістаў вядзе змаганне за змену закону “Аб СМІ” ды ў прыватнасці выступае за адмену практыкі акрэдытацыяў, што часта з’яўляецца нагодай да рэпрэсій супраць незалежных журналістаў. Аднак, улады змяняць закон не спяшаюцца.

 

У выпадку паўторнага папярэджання на працягу года, Кіркевічу і Дзянісаву пагражаюць штрафы ад 20 да 50 базавых велічыняў.

 

Здымак Яна Лялевіча з архіву “Твайго стылю”