Чарговая сустрэча гарадзенскай мітап-лабараторыі пройдзе ў антыкафэ

|

На выбар тэмы сустрэчы можна яшчэ паўплываць, галасуючы тут.

 

Месца: антыкафэ “Жывы час”, вул. Вялікая Траецкая 48

Час: 15.00

У выпадку форс-мажорных абставін арганізатары раяць тэлефанаваць на нумар +375 29 580 98 03 (Слава)

 

Сустрэчы мітап-лабараторыі ладзяцца ў Гродне са жніўня штотыдзень. Тэмамі сустрэч ужо былі мабільныя тэхналогіі, распрацоўка гульняў, робаты, інтэрнэт-маркетынг, праграмаванне, каворкінг, адукацыйныя ініцыятывы ў Гродне, 3D друк і іншыя.

 

     
  Справаздача з першага мітапа на “Тваім стылі”  
     

 

MeetupLab гэта штотыднёвыя нефармальныя сустрэчы невялікай колькасці людзей для абмену ідэямі. На іх кожны можа расказаць пра тое, што яго цікавіць, знайсці аднадумцаў і рэалізаваць сумесныя праекты. Каштоўнасць мітапаў у тым, што яны збіраюць адмыслоўцаў у розных галінах.

 

Здымак з першага мітапа з архіву “Твайго стылю”