Ашмянскі суд прызнаў кнігу Алеся Бяляцкага забароненай

|

11 лютага ў судзе Ашмянскага раёна суддзя Таццяна Емельяновіч агучыла рашэнне па выніках разгляду грамадзянскай справы сябры ПЦ «Вясна» Таццяны Равякі супраць Ашмянскай мытні.

Гарадзенец знайшоў каля свайго гаража кузаў ад скрадзенага аўто

|

Пра знаходку паведаміў у міліцыю.

Высветлілася, што Пежо 406 амаль чатыры гады таму невядомыя скралі з двара на Фолюшы.

На пажары ў Смаргонскім раёне загінулі маці і дачка

|

Гэта трэці з пачатку года выпадак на Гарадзеншчыне, калі агонь забірае адразу два жыцці.

Самазабойствы – на першым месцы сярод знешніх прычын смерці на Гарадзеншыне

|

Затое павялічваецца нараджальнасць.

Тэндэнцыі нараджальнасці і смяротнасці прааналізаваў старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама Анатоль Зімнавода.

Лідчук Аляксандр Варакса ладзіць персанальную выставу ў Гродне

|

На вернісаж Аляксандра Вараксы “Метамарфозы” 13 лютага запрашае гарадзенская галерэя “Крыга”.

“Гроднааблгідрамет” прагназуе няўтульнае надвор’е да канца тыдня

|

У Гродне – воблачна з праясненнямі, дождж са снегам, туман і галалёдзіца.

Повар гродзенскага заапарка хацела пагладзіць ільвіцу і засталася без рукі

|

Галіна Фёдараўна, якая шмат гадоў адпрацавала ў заапарку поварам корма-кухні, вечарам 8 лютага вярталася з працы. Па дарозе да выхаду жанчына пералезла праз агароджу і прасунула руку паміж кратаў клеткі ільвіцы.

Віктар Шалкевіч адзначыць 55 год канцэртам у Мінску

|

У нядзелю 9 лютага вядомаму гарадзенскаму барду, актору і шоўмэну Віктару Шалкевічу споўнілася 55 год. З гэтай нагоды, а таксама да дня ўсіх закаханых, 15 лютага ў Мінску адбудзецца канцэрт.

Прыватнае прадпрыемства у Гродне гандлявала пратэрмінаванай каўбасой

|

Гарадзенцы, якія знайшлі на набытай каўбасе адразу дзве даты вырабу, звярнуліся ў Камітэт дзяржкантролю.

Гарадзенская ДАІ: рамнямі бяспекі карыстаюцца толькі каля 60% кіроўцаў і пасажыраў

|

ДАІ Гродзенскай вобласці распачала мэтавую аперацыю, падчас якой асаблівая ўвага будзе звяртацца на выкарыстанне людзьмі ў аўтамабілях рамнёў бяспекі.