Прыватнае прадпрыемства у Гродне гандлявала пратэрмінаванай каўбасой
Кантралёры праверылі сетку гандлёвых павільёнаў прыватніка. Яны ўпэўніліся, што прадаўцы абнаўлялі дату вырабу тавара, замест таго, каб здымаць пратэрмінаваную каўбасу з продажу. Яе павінны былі рэалізаваць яшчэ ў 2013 годзе.
У трох крамах знайшлося 300 кг небяспечных мясных вырабаў на суму 24 мільёны рублёў.
Парушальніка пакараюць штрафам да 500 базавых велічынь, службовыя асобы, якія парушылі правілы гандлю, таксама атрымаюць пакаранне. Калі выпадак паўтарыцца, прадпрыемства чакаюць больш жорсткія санкцыі.
Паводле ont.by
Здымак ati-times.tatar-inform.ru