На пажары ў Смаргонскім раёне загінулі маці і дачка
Смаргонскія выратавальнікі атрымалі выклік мінулай ноччу ў 2.01. На месца чатыры аўтацыстэрны і машына хуткай дапамогі прыехалі, калі ў вясковага дома палаў дах.
70-гадовая гаспадыня дома жыла разам з 31-гадовай дачкой. Іхнія целы знайшлі ў згарэлым доме. Рэпутацыя ў жанчын была не лепшая. Асноўная версія пажара – неасцярожнае паленне, паведамляе прэс-служба МНС Гродна.
9 лютага на пажары ў Капцёўцы Гродзенскага раёна загінулі браты 1962 і 1965 гадоў нараджэння. Агонь хутчэй за ўсё разгарэўся ад цыгарэты, а мужчыны задыхнуліся. Іх мог выратаваць аўтаномны пажарны апавяшчальнік, усталяваны ў доме, аднак у ім не было батарэйкі.
З пачатку года ў Гродзенскай вобласці з-за пажараў загінулі 23 чалавекі.